Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 красавіка 2017, 18:25

АЭС забяспечыць 30 працэнтаў патрэбнасці Беларусі ў электраэнергіі

20 красавіка, Астравец /Кар. БЕЛТА/. АЭС, якая будуецца ў Астраўцы, закрые патрэбнасці Беларусі ў электраэнергіі на 30 працэнтаў, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасля запуску двух энергаблокаў АЭС закрые крыху больш за 30 працэнтаў патрэбнасці краіны", - праінфармаваў Міхаіл Міхадзюк.

Што датычыцца магчымага экспарту электраэнергіі з АЭС, то намеснік міністра адзначыў, што Беларусь і цяпер гатова прадаваць і прадае электраэнергію. Пры гэтым БелАЭС будуецца ў першую чаргу для ўласных патрэб, павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі. "Будзем канкурэнтаздольныя - будуць у нас пакупнікі. На рынку электраэнергіі важна быць канкурэнтаздольным, паколькі для спажыўца важны ў першую чаргу кошт. Цяпер мы прадаём электраэнергію ў тым ліку Літве", - дадаў ён.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі новага пакалення "тры плюс" з двума энергаблокамі ВВЭР-1200 МВт, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі