Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 верасня 2017, 16:18

Адзіную тарыфную палітыку на званкі ў ЕАЭС плануецца сфарміраваць да 2020 года

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіную тарыфную палітыку на званкі ў ЕАЭС плануецца сфарміраваць да 2020 года, паведаміў сёння міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Сяргей Папкоў у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Вядзём работу, каб сфарміраваць адзіную тарыфную палітыку на ўваходныя званкі. Адразу скажу: цана пры званку ў іншую краіну будзе нязначна, але адрознівацца", - заявіў Сяргей Папкоў. Ён адзначыў, што выпрацаваць адзіную тарыфную палітыку неабходна да 2020 года.

Міністр удзельнічаў у Форуме рэгіёнаў, які адбыўся ў чэрвені ў Маскве, і падкрэсліў: "Там было прамое даручэнне кіраўнікоў дзяржаў прапрацаваць пытанне (па адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй. - Заўвага БЕЛТА). Мы з расійскімі калегамі гэта пытанне разглядаем. Будзем рухацца - не адразу, але будзем. Пытанне складанае, але пэўныя крокі зроблены, аператары сувязі паміж сабой дамовіліся аб зніжэнні цаны роўмінгавых паведамленняў". Пры гэтым ён дадаў, што пра нулявы кошт размовы не ідзе: "Цана застанецца, але яна будзе разумнай".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі