Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 кастрычніка 2018, 17:25

Адвакаты і натарыусы бясплатна пракансультуюць шматдзетных маці 11 кастрычніка

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства юстыцыі пры ўдзеле Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Беларускай натарыяльнай палаты правядзе акцыю па бясплатным юрыдычным кансультаванні шматдзетных маці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

Шматдзетныя маці (іх прадстаўнікі) змогуць атрымаць кансультацыі 11 кастрычніка з 11.00 да 13.00.

Спецыялісты пракансультуюць па розных прававых пытаннях, звязаных з прымусовым выкананнем судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў, спагнаннем аліментаў, дзейнасцю натарыусаў і работнікаў органаў загса. Папярэдне запісацца на прыём можна па тэлефоне 8017 200 97 55.

Акцыя пройдзе напярэдадні Дня маці, які адзначаецца 14 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі