Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 верасня 2017, 11:55

Адміністрацыя Прэзідэнта 12-15 верасня правядзе прыёмы грамадзян у пяці абласцях і ў Мінску

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі 12-15 верасня правядзе прыёмы грамадзян у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцях, а таксама ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Адміністрацыя Прэзідэнта прадаўжае на планавай аснове выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Гэта работа дае магчымасць не толькі даведацца і вырашыць пытанні, якія хвалююць грамадзян, але і ажыццявіць непасрэдна маніторынг сітуацыі на месцах.

Так, 12 верасня галоўны саветнік упраўлення пісьмовых і электронных зваротаў галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Катушкін Пётр Пракопавіч праводзіць прыём грамадзян у Жлобінскім райвыканкаме з 10.00 да 13.00.

13 верасня памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Раўнейка Сяргей Васільевіч прыме грамадзян у Навагрудскім райвыканкаме з 14.00 да 16.00.

Таксама 13 верасня памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Лаўранкоў Генадзь Міхайлавіч правядзе ў Мсціслаўскім райвыканкаме з 10.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію, а з 12.00 да 14.00 - асабісты прыём грамадзян.

13 верасня намеснік начальніка ўпраўлення пісьмовых і электронных зваротаў галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Бабіцкі Аляксей Уладзіміравіч прыме грамадзян у Горацкім райвыканкаме з 11.00 да 13.00.

14 верасня памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гомельскай вобласці Шулейка Юрый Вітольдавіч правядзе прыём грамадзян у Калінкавіцкім райвыканкаме з 10.00 да 13.00.

У гэты ж дзень намеснік начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення - начальнік упраўлення развіцця рэгіянальнага патэнцыялу Скалабан Святлана Аляксандраўна прыме грамадзян у Івацэвіцкім райвыканкаме з 10.00 да 13.00.

15 верасня намеснік начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення - начальнік упраўлення сацыяльнай палітыкі Красачка Наталля Уладзіміраўна правядзе прыём грамадзян у адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска з 10.00 да 13.00; галоўны саветнік упраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Марчанка Наталля Міхайлаўна - у Расонскім райвыканкаме з 11.00 да 13.00.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў і раённых адміністрацый Мінска (у прыватнасці, адміністрацыі Фрунзенскага раёна сталіцы - 204-30-64, 204-33-26).

Выязныя прыёмы ў верасні прадоўжацца, інфармавалі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі