Сцяг Пятніца, 17 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 красавіка 2024, 10:42

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены амаль па ўсёй Беларусі

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены амаль па ўсёй Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

Рашэнні аб абмежаванні ў сувязі з устанаўленнем ІІІ класа пажарнай небяспекі прыняты ва ўсіх абласцях рэспублікі. Пры гэтым да наведвання дазволены лясы ў Браслаўскім, Шаркаўшчынскім і Докшыцкім, Талачынскім, Аршанскім і Дубровенскім раёнах Віцебскай вобласці, у Лагойскім раёне Мінскай вобласці, а таксама Шклоўскім і Горацкім раёнах Магілёўскай вобласці.

Сітуацыя на працягу дня можа мяняцца. Аператыўна сачыць за данымі аб увядзенні мер абмежавальнага характару можна па размешчанай на афіцыйным сайце Мінлясгаса карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. Таксама інфармацыю рэкамендуюць удакладняць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.-0-

Фота mlh.by
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі