Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 кастрычніка 2018, 17:57

ААН гатова падтрымліваць краіны ў барацьбе з анлайн-тэрарызмам - Варанкоў

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый гатова падтрымліваць краіны ў барацьбе з анлайн-тэрарызмам. Аб гэтым намеснік Генеральнага сакратара - кіраўнік контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН Уладзімір Варанкоў заявіў сёння на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па-ранейшаму поўная рашучасці адыграць сваю ролю ў аказанні падтрымкі дзяржавам-членам у прадухіленні і процідзеянні анлайн-тэрарызму. Нам неабходна абапірацца на існуючыя міжнародныя нормы. Такія як рэзалюцыя Генеральнай асамблеі, план дзеянняў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прадухіленні насільнага экстрэмізму, які садзейнічае тэрарызму, і рэзалюцыі Савета Бяспекі аб абароне крытычнай інфраструктуры і аб барацьбе з тэрарыстычнымі ідэалогіямі", - сказаў Уладзімір Варанкоў.

Ён звярнуў увагу, што сёння фронт барацьбы з тэрарызмам усё больш зрушваецца ў кіберпрастору, асабліва ў сацыяльныя сеткі. "Каб перамагчы ў гэтай вайне, краіны - удзельніцы ААН павінны аб'яднаць свае намаганні і дзейнічаць разам. Неабходна прадухіляць і купіраваць рызыкі злоўжывання тэрарыстамі лічбавымі тэхналогіямі, адначасова паважаючы правы чалавека і асноўныя свабоды", - адзначыў намеснік Генеральнага сакратара ААН.

На яго думку, таксама важна падтрымліваць ахвяр тэрарызму, прыцягваючы ўвагу грамадскасці да іх лёсаў. Іх голас - найбольш эфектыўная зброя і проціяддзе ад чалавеканенавісніцкай прапаганды тэрарыстаў, падкрэсліў Уладзімір Варанкоў. Акрамя таго, неабходна ўмацоўваць каардынацыю і супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі ўстановамі, прыватнымі прадпрыемствамі, грамадзянскай супольнасцю і рэлігійнымі арганізацыямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі