Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 лютага 2017, 17:23

ААН аб'явіла конкурс эсэ сярод студэнтаў "Шмат моў - адзін свет"

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААН аб'явіла міжнародны конкурс эсэ сярод студэнтаў "Шмат моў - адзін свет", паведамілі БЕЛТА ў Дэпартаменце грамадскай інфармацыі ААН у Беларусі.

Ініцыятыва ААН "Узаемадзеянне з акадэмічнымі коламі" Дэпартамента грамадскай інфармацыі сумесна з сеткай цэнтраў вывучэння англійскай мовы ELS запрашае студэнтаў дзённых аддзяленняў каледжаў або ўніверсітэтаў ва ўзросце 18 гадоў і старэйшым прыняць удзел у чацвёртым конкурсе сачыненняў "Шмат моў - адзін свет".

Эсэ памерам не больш як 2 тыс. слоў павінна быць напісана на адной з афіцыйных моў ААН (англійскай, арабскай, іспанскай, кітайскай, рускай і французскай) на такія тэмы, як глабальнае грамадзянства, культурнае ўзаемаразуменне, а таксама роля мовы ў дасягненні гэтых мэт. Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца па 16 сакавіка.

Пераможцы будуць запрошаны на форум "Шмат моў - адзін свет", які пройдзе з 15 па 26 ліпеня 2017 года ва ўніверсітэце Northeastern University (расходы на пражыванне, харчаванне і пералёт аплачваюць арганізатары конкурсу). Удзельнікі форуму змогуць падзяліцца сваімі ідэямі і прыняць удзел у падрыхтоўцы сумеснага плана дзеянняў, прысвечанага тэме ўстойлівага развіцця. Пераможцы конкурсу змогуць таксама наведаць штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку, зрабіць экскурсіі па Бостане і Нью-Ёрку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі