Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 снежня 2017, 12:26

Журналісты падарылі Прэзідэнту эксклюзіўны набор ёлачных упрыгожанняў

29 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Журналісты сёння ў час размовы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі СМІ падарылі кіраўніку дзяржавы да Новага года эксклюзіўны набор ёлачных упрыгожанняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ідэя падрыхтаваць падарунак для Прэзідэнта ўзнікла літаральна пару тыдняў таму. Прычым хацелася, каб гэта была рэч з сэнсам і душэўным цяплом, з чым асацыіруюцца навагоднія і калядныя святы.

Журналісты самі падбіралі дызайн і вызначалі тэматычнае выкананне падарунка. На распісаных уручную шкляных ёлачных шарах знакавыя месцы з усіх рэгіёнаў Беларусі. Гэта архітэктура старажытнага Полацка, Мірскі і Нясвіжскі замкі, Палац Незалежнасці, спартыўныя і рэлігійныя аб'екты, краявіды Белавежскай пушчы і шмат іншага. Не абмінулі бокам і малую радзіму кіраўніка дзяржавы. На адным з шароў паказаны родны дом Аляксандра Лукашэнкі ў Шклоўскім раёне і камбайн "Палессе" - менавіта той, за работай якога беларускі лідар назіраў у час рабочай паездкі летам бягучага года.

Задуму ўдалося рэалізаваць дзякуючы беларускім умельцам. Знамянальна, што ніхто з іх не быў інфармаваны, для каго менавіта рыхтуецца падарунак. Нягледзячы на перадсвяточную загружанасць, яны згадзіліся ўзяцца за работу і выканалі яе за найкарацейшы тэрмін.

"Дзякуй! Сёння ж павешу на сваю ёлку", - паабяцаў кіраўнік дзяржавы.

Журналісты таксама пацікавіліся ў Аляксандра Лукашэнкі, які падарунак для яго ў наступным годзе стаў бы найбольш жаданым. Прэзідэнт адзначыў, што гэта не новае для яго пытанне, і яго часам задаюць у тым ліку яго дзеці. "Я гавару: вы мне не зможаце падарыць тое, што я хачу", - расказаў Прэзідэнт.

"А вось усе вы зможаце", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён растлумачыў, што калі едзе па горадзе, то заўсёды звяртае ўвагу на тое, што адбываецца навокал, на людзей, якія ідуць па тратуарах. "Я праз гэта ўжо адчуваю настрой грамадства. І калі чалавек усміхаецца, у яго добры настрой, я ведаю, што жыццё цярпіма, - сказаў беларускі лідар. - А я хачу бачыць праяўленне гэтага: ваш добры настрой і вашы ўсмешкі. Самае галоўнае, каб вашы родныя, цяперашнія і будучыя дзеці ніколі вас не засмучалі і не хварэлі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі