Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 лістапада 2017, 14:30

Жарко ўзначаліць аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў Беларусі дзіцячага "Еўрабачання-2018"

21 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко ўзначаліць рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара, гэта прадугледжана распараджэннем нумар 177рп "Аб дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2018", якое 20 лістапада падпісаў Прэзідэнт Беларусі.

У мэтах арганізацыі мерапрыемства на высокім узроўні, адпаведным міжнародным патрабаванням і стандартам, дакументам зацверджаны склад рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні гэтага конкурсу. Узначаліць аргкамітэт намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко. Плануецца, што конкурс пройдзе ў лістападзе 2018 года ў Мінску ў МКСК "Мінск-Арэна".

Беларусь афіцыйна зацверджана Еўрапейскім вяшчальным саюзам як арганізатар дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне" ў 2018 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі