Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2017, 12:32

Завяршыўся афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Туркменістан

31 сакавіка, Туркменабад /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Завяршыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменістан. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з аэрапорта Туркменабад, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандра Лукашэнку ў аэрапорце праводзіў асабіста Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў паспелі правесці кароткую размову і цёпла развіталіся.

30 сакавіка адбыліся афіцыйныя перагаворы лідараў дзвюх дзяржаў. Сустрэча прайшла ў фармаце сам-насам, а затым у пашыраным складзе. Бакі адзначылі высокую дынаміку міждзяржаўнага дыялогу і станоўча ацанілі рэалізацыю раней дасягнутых дамоўленасцей. Была пацверджана гатоўнасць паглыбляць двухбаковыя адносіны ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурна-гуманітарнай і іншых галінах.

Па выніках перагавораў падпісаны 11 дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. У прыватнасці, быў заключаны шэраг дагавораў і мемарандум паміж беларускімі і туркменскімі ўніверсітэтамі, падпісаны міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю і праграма супрацоўніцтва ў галіне турызму паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Дзяржаўным камітэтам Туркменістана па турызме на 2017-2018 гады.

Таксама 30 сакавіка Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане.

У гэты ж дзень Прэзідэнт Беларусі ўсклаў вянок да манумента Вечнай славы мемарыяльнага комплексу "Народная памяць" у Ашхабадзе.

31 сакавіка Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў наведалі Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат, пабудаваны беларускімі і туркменскімі спецыялістамі. Прэзідэнты прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прадпрыемства, а затым азнаёміліся з аб'ектам і яго вытворчымі магчымасцямі.

Таксама яны сталі сведкамі адпраўкі першых партый калійных угнаенняў у Афганістан і на ўнутраны рынак Туркменістана.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што будаўніцтва Гарлыкскага камбіната задало новы скорасны рытм у рэалізацыі такіх праектаў на постсавецкай прасторы. "Разам мы рэалізавалі грандыёзны праект, які прынёс адчувальную карысць нашым народам. Жадаю вам, каб вы ажыццявілі свае планы па будаўніцтве яшчэ двух такіх комплексаў і каб Туркменістан стаў флагманам калійнай вытворчасці ва ўсім Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

У сваю чаргу Гурбангулы Бердымухамедаў адзначыў важнасць такой вытворчасці для краіны. Паколькі з уводам у строй камбіната ў краіне фактычна запушчана новая і перспектыўная галіна горна-хімічнай прамысловасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі