Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 кастрычніка 2019, 18:12

Зацверджаны геральдычныя сімвалы Мінспорту - сцяг і знак адрознення

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў дадатковыя геральдычныя сімвалы Міністэрства спорту і турызму. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ нумар 399, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам, у прыватнасці, зацверджаны сцяг міністэрства і нагрудны знак адрознення "За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь", якія выкананы ў стылістыцы эмблемы ведамства.

Нагрудным знакам будуць узнагароджвацца работнікі Міністэрства спорту і турызму, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, структурных падраздзяленняў, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Ён можа ўручацца і іншым асобам за значныя заслугі ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі