Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 ліпеня 2018, 15:34

Замежныя кампаніі не будуць плаціць падаткі на даходы па некаторых крэдытах беларускім арганізацыям

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 286 "Аб падаткаабкладанні асобных даходаў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам ствараюцца дадатковыя ўмовы для самастойнага прыцягнення беларускімі арганізацыямі сродкаў на міжнародных фінансавых рынках, павышэння інвестыцыйнай прывабнасці эмітуемых імі даўгавых каштоўных папер, што ў перспектыве будзе садзейнічаць зніжэнню кошту пазычання рэсурсаў.

У прыватнасці, указ устанаўлівае нулявую стаўку падатку на даходы замежных арганізацый, атрыманыя імі ў выглядзе працэнтаў па крэдытах і пазыках, прадастаўленых беларускім арганізацыям за кошт размяшчэння іх даўгавых каштоўных папер, а таксама па размешчаных за межамі Беларусі даўгавых абавязацельствах, якія фарміруюць знешні дзяржаўны доўг.

Адначасова даходы, атрыманыя замежнымі арганізацыямі і грамадзянамі ад выканання работ або аказання паслуг, звязаных з размяшчэннем на міжнародным рынку дзяржаўных доўгатэрміновых аблігацый і ажыццяўленнем мер абароны інтарэсаў Беларусі ў інвестыцыйных спрэчках, вызвалены ад падатку на даходы, на дабаўленую вартасць і падаходнага падатку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі