Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 кастрычніка 2017, 15:10

З арнаментам і ў стылі casual - Лукашэнка азнаёміўся з узорамі параднай формы да зімовай Алімпіяды

17 кастрычніка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся сёння з прапануемымі канцэпцыямі параднай формы для беларускай дэлегацыі да зімовых Алімпійскіх гульняў, якія пройдуць у лютым 2018 года ў Пхёнчхане (Рэспубліка Карэя), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы прадставілі калекцыі, распрацаваныя двума беларускімі дызайнерамі. Людміла Лабкова сумесна з канцэрнам "Беллегпрам" стварыла парадную форму ў стылі casual. У ёй дамінуе светла-шэры тон, элегантнасць падкрэсліваюць чырвоныя аксесуары і дэталі.

Юлія Латушкіна, у адзенні якой беларускія алімпійцы пакаралі Рыа, разам са швейным атэлье пры Галоўным гаспадарчым упраўленні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта вырашыла апрануць спартсменаў у больш строгім, але не менш арыгінальным стылі.

Характэрна, што абодва дызайнеры пастараліся раскрыць беларускія традыцыі, шырока выкарыстаўшы пры стварэнні адзення нацыянальныя матывы.

За аснову алімпійскай параднай формы для беларускай дэлегацыі вырашана ўзяць варыянт, прапанаваны Людмілай Лабковай. Пры гэтым па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі ўсе прадстаўленыя калекцыі будуць адшыты і пастаўлены для далейшага продажу ў буйнейшыя ўнівермагі краіны.-0-

Фота Мікалая Пятрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі