18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вопыт Фінляндыі ў лепшых сектарах эканомікі трэба перанесці ў Беларусь. Такую задачу кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка паставіў пры назначэнні новага пасла ў гэту краіну, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У нас дрэнныя пазіцыі ў Фінляндыі, а краіна ж вельмі цікавая для нас. І ёсць напрамкі эканомікі абсалютна падобныя, асабліва дрэваапрацоўка. Нам трэба працаваць у тым напрамку, каб вопыт Фінляндыі ў лепшых сектарах эканомікі перанесці на тэрыторыю Беларусі. Абавязкова ў гэтым напрамку трэба рухацца. Трэба працаваць на палітычнае збліжэнне. Але галоўнае, каб быў вынік у эканоміцы", - сказаў беларускі лідар.
Ён пацікавіўся меркаваннем міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, ці справіцца з пастаўленымі задачамі новы пасол Аляксей Самасуеў. Міністр запэўніў: у яго ёсць упэўненасць, што работа па развіцці супрацоўніцтва з Фінляндыяй будзе палепшана, ахарактарызаваўшы дыпламата як вопытнага чалавека.-0-