Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лютага 2018, 09:18

Воіны-інтэрнацыяналісты сталі сімвалам вернасці прысязе і воінскаму абавязку - Лукашэнка

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане з нагоды Дня памяці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта дата навекі сумная, але ў той жа час гераічная і ўрачыстая.

"Беларусь заўсёды будзе помніць салдат і афіцэраў, якія прайшлі праз суровыя выпрабаванні, праяўлялі самаадданасць і адвагу ў гарачых кропках планеты. Тых, хто прыняў на сябе ўдар міжнароднага тэрарызму, што распаўсюджваўся ў тыя гады", - гаворыцца ў звароце.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цана гэтага жорсткага процістаяння - тысячы жыццяў маладых людзей, рэкі слёз зламаных горам маці, удоў і дзяцей. "Памяць аб страце назаўсёды застанецца незагойнай ранай для беларускага народа. Мы бясконца ўдзячныя лёсу за кожнага воіна, які вярнуўся дамоў. Рады за ўсіх, хто знайшоў свой шлях у мірным жыцці", - заявіў Прэзідэнт.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, з'яўляючыся ўзорам мужнасці і гонару, воіны-інтэрнацыяналісты сталі сімвалам вернасці прысязе і воінскаму абавязку, імі ганарацца ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, на іх раўняецца маладое пакаленне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі