Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2018, 09:01

Утылізацыйны збор на прычэпы масай больш як 10 т уводзіцца ў Беларусі

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўводзіцца механізм выплаты ўтылізацыйнага збору за ўвозімыя ў краіну прычэпы і паўпрычэпы катэгорыі О4 (тэхнічна дапушчальная максімальная маса якіх больш за 10 т). Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент уносіць змяненні і дапаўненні ва ўказ нумар 64 ад 4 лютага 2014 года "Аб утылізацыйным зборы адносна транспартных сродкаў".

Стаўка ўтылізацыйнага збору адносна прычэпаў і паўпрычэпаў колавых транспартных сродкаў катэгорыі О4 будзе супастаўная са стаўкай Расійскай Федэрацыі на тэхніку, якая была ў эксплуатацыі.

Ва ўказе таксама ўдакладняецца, якія транспартныя сродкі не з'яўляюцца аб'ектамі абкладання ўтылізацыйным зборам. У гэты спіс трапіла тэхніка, якая выпушчана або выраблена на тэрыторыі Беларусі і адчужаецца вытворцам за межы краіны, выкарыстоўваецца ў мэтах забеспячэння нацыянальнай бяспекі, абароны, праваахоўнай дзейнасці, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, закупка якой ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў.

Акрамя таго, утылізацыйны збор не будзе спаганяцца з транспартных сродкаў, увезеных у Беларусь і накіраваных у даход дзяржавы, і з пераабсталяванага транспарту, адносна якога збор быў раней выплачаны.

Дакумент накіраваны на павышэнне канкурэнтаздольнасці вырабляемай тэхнікі на рынку ЕАЭС, а таксама выраўноўванне ўмоў гандлю з Расійскай Федэрацыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі