Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 снежня 2017, 18:31

Установы фізічнай культуры і спорту вызваляць ад выплаты падатку на прыбытак

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Установы фізічнай культуры і спорту вызваляюцца ад выплаты падатку на прыбытак. Адпаведны ўказ нумар 443 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 12 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам, прыбытак ад дзейнасці, што прыносіць даходы, атрыманы фінансуемымі з бюджэту арганізацыямі фізічнай культуры і спорту, вызваляецца ад падаткаабкладання падаткам на прыбытак.

Вызваленыя сродкі будуць накіраваны на забеспячэнне статутнай дзейнасці арганізацый, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць іх работы.

Названая норма ўводзіцца з 1 студзеня 2018 года па 31 снежня 2021-га. На падставе аналізу эфектыўнасці выкарыстання вызваленых па гэтай ільгоце сродкаў будуць унесены прапановы аб мэтазгоднасці прадаўжэння дзеяння гэтай нормы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі