Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 лістапада 2016, 19:55

Установам культуры з фонду Прэзідэнта Беларусі выдзеляць Br500 тыс. на творчыя праекты

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэрагу ўстаноў культуры з фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва выдзеляць больш як Br500 тыс. на фінансаванне творчых праектаў. Адпаведнае распараджэнне аб зацвярджэнні рашэння савета фонду кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Грашовыя сродкі выдзеляць Нацыянальнаму Полацкаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку на рэстаўрацыю і падрыхтоўку да экспанавання алейных роспісаў XVIII-XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку, Віцебскаму цэнтру сучаснага мастацтва на стварэнне новай інтэрактыўнай экспазіцыі музея Віцебскага народнага мастацкага вучылішча ў гонар 130-годдзя з дня нараджэння Марка Шагала.

Падтрымку акажуць Дзяржаўнаму ансамблю танца для стварэння і паказу канцэртнай праграмы "Спадчына" ў рамках міжнароднай культурнай акцыі "Беларускі дзень", Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" для стварэння архіўных копій фільмаў "залатой калекцыі" беларускага кінематографа ў мэтах іх шырокага паказу ў Беларусі.

Акрамя таго, грашовыя сродкі выдзеляць Гомельскаму дзяржаўнаму цырку на мадэрнізацыю светлавога абсталявання пры падрыхтоўцы да Першага фестывалю цыркавога мастацтва Саюзнай дзяржавы ў 2017 годзе і Нацыянальнаму акадэмічнаму народнаму хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча на правядзенне майстар-класаў і фінальнага канцэрта рэспубліканскай акцыі "Харавое Веча".

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта ў Год культуры з'яўляецца сведчаннем увагі дзяржавы да захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, стварэння спрыяльных умоў для развіцця турыстычнага патэнцыялу краіны і пазіцыянавання беларускай культуры як складніка сусветнай культурнай прасторы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі