Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лютага 2018, 16:26

Устаноўлены вінаватыя ў нядобрасумленным расследаванні забойства ў 2009 годзе жыхаркі Магілёўскай вобласці

16 лютага, Слуцк /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены вінаватыя ў нядобрасумленным расследаванні забойства ў 2009 годзе жыхаркі Магілёўскай вобласці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння ў час сустрэчы з працоўным калектывам Слуцкага цукрова-рафінаднага камбіната, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Учора мне адпаведныя службы далажылі: "адкапалі" ўсіх. І следчых, і міліцыю, і суддзяў, і пракурораў. Цяпер будзем з імі разбірацца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ўстанавіць вінаватага ўдалося параўнальна нядаўна: пасля таго, як да Прэзідэнта звярнуўся бацька забітай дзяўчыны, расследаванне аднавілася і падазронага ў хуткім часе знайшлі ў Расіі. Праваахоўнікі змаглі даказаць яго датычнасць да забойства, ён прызнаўся ва ўчыненым, і хутка яго чакае суд.

Чаму гэтага не атрымлівалася зрабіць раней - пытанне, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Як следства вялі? Як пракуратура назірала? Як суддзі судзілі?" - задаў ён рытарычнае пытанне.

"Парадак павінен быць. Павінна быць дысцыпліна і справядлівасць. Калі няма справядлівага грамадства, краіна існаваць не зможа, асабліва наша, славянская", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі