Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 жніўня 2018, 15:58

У Віцебскай вобласці прадумалі план ратавання неплацежаздольных гаспадарак

3 жніўня, Мёрскі раён /Кар. БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці прадумалі план ратавання неплацежаздольных гаспадарак. Аб гэтым губернатар рэгіёна Мікалай Шарстнёў праінфармаваў сёння Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку ў час рабочай паездкі кіраўніка дзяржавы ў Мёрскі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Задачу вырашыць гэту праблему Аляксандр Лукашэнка паставіў перад кіраўніцтвам Віцебскай вобласці яшчэ ў красавіку на нарадзе па развіцці аграпрамысловага комплексу. Прадпрыемствы рэгіёна накапілі даўгоў больш як на Br3,6 млрд. Усяго такіх гаспадарак каля сотні.

Абласныя ўлады разам са спецыялістамі з розных міністэрстваў пастараліся разабрацца ў праблеме. Аказалася, што толькі ўзаемазалік па ўнутрыабласных даўгах складае Br638 млн.

"Мы запрасілі ўсіх зацікаўленых, каму вінавата Віцебская вобласць, і выпрацавалі рашэнне: трэба стварыць адзіную кіруючую структуру, якая будзе рэальна кіраваць вёскай на камерцыйнай аснове", - сказаў Мікалай Шарстнёў.

Калі гаспадаркі ўвойдуць у гэты холдынг, унутрыабласныя даўгі спішуцца адразу ж. Другую частку завінавачанасці (банкаўскія крэдыты, запазычанасць перад бюджэтам, за электраэнергію, мінеральныя ўгнаенні, па лізінгу) банкі гатовы рэструктурызаваць на 15 гадоў пры ўмове, што кіруючая кампанія будзе спраўна выплачваць гэты доўг пад невялікія працэнты. Размова ідзе больш як аб Br2 млрд.

"У нас застаецца тады Br848 млн. У асноўным гэта доўгатэрміновыя крэдыты, якія не абцяжарваюць: жыллё на 40 гадоў, тэхніка, памяшканні, будынкі і гэтак далей. Інакш кажучы, Віцебская вобласць стане практычна чыстай. І ў гэтых умовах, не звяртаючыся да бюджэтнага фінансавання, мы спакойна можам зрабіць ужо другі крок: пабудаваць малочнатаварныя комплексы, свінакомплексы, абнавіць матэрыяльную базу. Літаральна два-тры гады - вобласць стане зусім іншай", - упэўнены губернатар.

Паводле яго слоў, рыхтуецца адпаведны нарматыўна-прававы акт. Цяпер ён праходзіць міжведамаснае ўзгадненне, затым яго гатовы аддаць на разгляд Прэзідэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі