Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 лютага 2019, 19:00

У Беларусі вызначаны арганізатары закупак медыцынскіх вырабаў і лякарстваў

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 лютага падпісаў указ нумар 40 "Аб дзяржаўных закупках медыцынскіх вырабаў, лекавых сродкаў і лячэбнага харчавання". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца вызначыць УП "Белмедтэхніка", РУП "Белфармацыя", падпарадкаваныя Міністэрству аховы здароўя, і РУП "Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр", падпарадкаванае Мінпрацы і сацабароны, арганізатарамі закупак медыцынскіх вырабаў, запасных частак да іх, лекавых сродкаў і лячэбнага харчавання.

Указам таксама прадастаўляецца права заказчыкам (з ліку дзяржаўных органаў і арганізацый) набываць медыцынскія тавары ў гэтых арганізатараў без правядзення працэдур дзяржаўных закупак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі