Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 кастрычніка 2018, 09:30

У Беларусі ўстаноўлены медаль да 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль "30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана". Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Медалём будуць узнагароджвацца грамадзяне Беларусі (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы абавязак у Афганістане ў перыяд са снежня 1979 года па люты 1989-га, а таксама ваеннаслужачыя Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, работнікі дзяржаўных органаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян краіны, увекавечванне памяці загінулых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай, медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сем'яў загінулых.

Узнагарода вырабляецца з латуні. На яе правым баку размешчаны стылізаваныя выявы двух верталётаў, пад імі - тры бронетранспарцёры на фоне гор. На адным з іх адлюстраваны фігуры ваеннаслужачых, якія трымаюць баявы сцяг. На адваротным баку медаля знаходзіцца надпіс "30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана" і рэльефны відарыс пяціканцовай зоркі, па абодва бакі якой размешчаны лаўровыя галіны.

Фінансаванне расходаў на выраб медалёў і пасведчанняў да іх будзе ажыццяўляцца ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству абароны ў рэспубліканскім бюджэце на абарону і Узброеныя Сілы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі