Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 жніўня 2018, 09:15

У Беларусі ўдасканальваецца парадак ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удасканальваецца парадак ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі. Адпаведны ўказ нумар 309 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам уносяцца змяненні ў Палажэнне аб парадку ажыццяўлення латарэйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанае ўказам ад 4 мая 2007 года нумар 209 "Аб латарэйнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".

Прадугледжана павелічэнне дапушчальнага памеру прызавога фонду для электронных латарэй да 95 працэнтаў агульнага аб'ёму прынятых латарэйных ставак. Гэта мера накіравана на забеспячэнне спрыяльных умоў для арганізацыі і правядзення электронных латарэй, павелічэнне аб'ёмаў рэалізацыі латарэйнай прадукцыі і, як вынік, грашовых паступленняў у бюджэт для фінансавання мерапрыемстваў сацыяльнага характару.

Акрамя таго, унесены змяненні ў азначэнне "камбінаваная латарэя", што забяспечыць яго адназначнае тлумачэнне і выключыць нявызначанасць прымянення на практыцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі