27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдакладнены парадак рэалізацыі некаторых інвестыцыйных праектаў з Кітаем. Гэта прадугледжана ўказам нумар 349 "Аб рэалізацыі інвестыцыйных праектаў", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указ накіраваны на забеспячэнне паспяховай рэалізацыі сумесных беларуска-кітайскіх інвестыцыйных праектаў у сферы электраэнергетыкі, аўтамабілебудавання, а таксама цэлюлозна-папяровай і тэкстыльнай галінах.
Дакумент удакладняе парадак рэалізацыі асобных праектаў, вызначае пералік замежных арганізацый, якія маюць права на прыцягненне да працоўнай дзейнасці ў Беларусі па працоўных дагаворах замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Беларусі, на перыяд рэалізацыі гэтых інвестыцыйных праектаў.-0-