Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 верасня 2019, 19:52

У Беларусі ствараецца Авіяцыйная інспекцыя

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 328, якім ствараецца дзяржаўная ўстанова "Авіяцыйная інспекцыя". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Падпарадкоўвацца новая арганізацыя будзе непасрэдна Дэпартаменту па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый. Інспекцыя будзе ажыццяўляць шэраг функцый спецыяльна ўпаўнаважанага органа ў галіне грамадзянскай авіяцыі ў рамках міжнародных абавязацельстваў дзяржавы.

З'яўленне Авіяцыйнай інспекцыі дасць магчымасць дасягнуць неабходнага ўзроўню адпаведнасці сістэмы кантролю дзяржавы за забеспячэннем бяспекі палётаў міжнародным стандартам, а таксама ўзмацніць нагляд за бяспекай палётаў паветраных суднаў і авіяцыйнай бяспекай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі