Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 лютага 2018, 13:06

У Беларусі прапануецца ўстанавіць Дзень судовага эксперта

1 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца ўстанавіць новае прафесійнае свята - Дзень судовага эксперта. Гэта тэма абмяркоўвалася на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Андрэем Шведам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзень судовага эксперта прапануецца ўстанавіць 22 красавіка. Гэта дзень падпісання Прэзідэнтам у 2013 годзе ўказа аб утварэнні ведамства. У гэтым годзе спаўняецца 5 гадоў з моманту ўтварэння ДКСЭ. За гэты час ім дасягнуты пэўныя поспехі ў выкананні пастаўленых задач і вырашэнні існаваўшых раней праблем у сферы судова-экспертнай дзейнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі