Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 15:28

У Беларусі неабходна мадэрнізаваць кіраванне эканомікай - Лукашэнка

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі неабходна мадэрнізаваць кіраванне эканомікай, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам неабходна мадэрнізаваць кіраванне разам з абнаўленнем вытворчасцей. Менавіта тады мы атрымаем поўную аддачу ад мадэрнізацыі: заваюем новыя рынкі, прададзім прадукцыю з прыбыткам і дастойна заплацім кожнаму працаўніку", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, задача на бліжэйшыя 5 гадоў - пераадолець адставанне і трывала заняць сваю нішу ў сусветнай эканоміцы. "За гэты час мы павінны выйсці на якасна новы ўзровень тэхналогій у большасці галін і забяспечыць на гэтай аснове рост дабрабыту грамадзян", - сказаў ён.

Асновай руху наперад на сучасным этапе павінны стаць новыя падыходы да мадэрнізацыі эканомікі і эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне. Цяпер пад аператыўным кіраваннем міністэрстваў і канцэрнаў знаходзяцца 1005 арганізацый - амаль палавіна чыстых актываў эканомікі. Але пры гэтым іх уклад у агульную выручку па краіне складае толькі чвэрць (прыкладна 25 працэнтаў). Лічбы наглядна паказваюць, што эфектыўнасць дзейнасці гэтых прадпрыемстваў застаецца невысокай.

"Адна з прычын такога стану спраў - нізкая якасць кіравання, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Трэба ўмацаваць гаспадарчую самастойнасць, засяродзіць увагу на захаванні акцыянернага кошту і эфектыўнасці работы, скараціць затраты і тым самым павялічыць прадукцыйнасць працы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі