Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 14:56

У Беларусі неабходна больш актыўна ўкараняць ІТ-тэхналогіі ў сферы бытавых паслуг, гандлі і ЖКГ - Лукашэнка

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі неабходна больш актыўна ўкараняць ІТ-тэхналогіі ў сферы бытавых паслуг, гандлі і жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ адной кропкай росту з'яўляецца паўсюднае ўкараненне новых інфармацыйных тэхналогій. Яны ўжо шырока прымяняюцца ў ахове здароўя, адукацыі, банкаўскай сферы, на мытні. Ва ўжытак увайшлі электронны рэцэпт, школьны электронны дзённік, электронны банкінг, - адзначыў Прэзідэнт. - Але свет не стаіць на месцы. Нам неабходна больш актыўна ўкараняць інфарматызацыю ў сферы бытавых паслуг, гандлі, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, на транспарце, скарачаць папяровы дакументаабарот за кошт паўсюднага выкарыстання тэхналогій электроннага ўрада".

Аляксандр Лукашэнка даручыў да стварэння электроннага ўрада прыцягнуць Парк высокіх тэхналогій. "Гэту праблему адпраўце да Янчэўскага (кіраўнік ПВТ. - Заўвага БЕЛТА), каб ён ёю і займаўся, прыцягваючы дадатковыя рэсурсы з органаў улады і іншых, але гэту праблему - электроннага ўрада - трэба ў поўным аб'ёме вырашыць. І як не яму цяпер яе вырашаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ў грамадстве цяпер ёсць запыт на развіццё ІТ-напрамку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі