Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 жніўня 2016, 15:55

У Беларусі можна будзе прасіць суд абмежаваць сваяку наведванне ігральных устаноў

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 жніўня ўказ, які ўносіць змяненні і дапаўненні ў асобныя ўказы па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання ў мэтах прывядзення іх у адпаведнасць з апошнімі змяненнямі Падатковага кодэкса. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент таксама скарэкціраваў Палажэнне аб ажыццяўленні дзейнасці ў сферы ігральнага бізнесу на тэрыторыі Беларусі, якое было зацверджана ўказам нумар 9 ад 10 студзеня 2005 года, у частцы прадастаўлення сваякам магчымасці звяртацца ў суд з заявай аб абмежаванні фізічнай асобы ў наведванні ігральных устаноў і ўдзеле ў азартных гульнях на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў.

Гэта новаўвядзенне абумоўлена тым, што многія ўдзельнікі азартных гульняў, маючы ігральную залежнасць, не могуць прымусіць сябе не наведваць такія ўстановы, што вядзе да цяжкага матэрыяльнага становішча іх блізкіх і разбурэння важнейшага сацыяльнага інстытута дзяржавы - сям'і.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі