Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 кастрычніка 2019, 11:33

У беларусаў склалася асабліва добрае стаўленне да грузін - Лукашэнка

7 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У беларусаў склалася асабліва добрае, паважлівае стаўленне да грузін. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з экс-прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Грузінскі госць перадаў самыя цёплыя словы ад свайго народа. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусы заслужылі такія адносіны, паколькі заўсёды ставіліся да грузінскага народа з вялікай павагай.

На ўзаемную думку бакоў, добрыя адносіны паміж двума народамі падмацоўваюцца добрай дынамікай развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі. На сустрэчы размова зайшла аб высокай якасці беларускай прадукцыі. Для грузін надпіс на этыкетцы "зроблена ў Беларусі" стаў сур'ёзным брэндам, адзначыў экс-прэзідэнт Грузіі. Ён падкрэсліў, што ў краіне высока цэняць у тым ліку беларускую малочную прадукцыю, ёсць перспектыўныя праекты развіцця сувязей у гэтым напрамку.

Аляксандр Лукашэнка, гаворачы аб развіцці двухбаковых адносін, адзначыў: "Некалі мы марылі залажыць фундамент, а сёння нешта атрымалася і можна ўжо нейкі дом выбудоўваць".

Экс-прэзідэнт Грузіі выказаў удзячнасць за маштабную арганізацыю грузінскага свята "Тбілісоба" ў Мінску, якое стала папулярным у беларусаў.

"Гэта заслуга грузін. Вы адчулі: у нас асаблівае стаўленне да грузін, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Звычайна такія камерныя, на невялікую колькасць людзей, святы, а тут прыйшлі тысячы мінчан і гасцей, і грузін шмат было - тых, якія жывуць у нас і якія прыехалі спецыяльна. Паслу заўсёды гавораць, што трэба гэтыя святы праводзіць часцей".

Разам з гэтым на сустрэчы размова ішла аб міжнароднай сітуацыі, у сувязі з чым Прэзідэнт Беларусі адзначыў: "У нас тут усяго хапае. Мы як у гарачым катле - з усіх бакоў падаграваюць". Георгій Маргвелашвілі высока ацаніў міжнародныя ініцыятывы Беларусі, накіраваныя на ўмацаванне стабільнасці ў рэгіёне і свеце.

Дагаворная база беларуска-грузінскага супрацоўніцтва ўключае больш за 60 пагадненняў. Па выніках 2018 года ўзаемны тавараабарот склаў $87,1 млн, з якіх беларускі экспарт - $64,7 млн. На беларускім рынку дзейнічаюць 17 прадпрыемстваў з грузінскім капіталам, у тым ліку 11 сумесных і 6 замежных. У Грузіі працуюць больш як 20 прадстаўніцтваў, даччыных прадпрыемстваў, суб'ектаў тавараправоднай сеткі і дыстрыб'ютараў беларускіх кампаній. Акрамя таго, у Тбілісі і Батумі адкрыты два мэблевыя салоны па рэалізацыі прадукцыі "Пінскдрэва", а таксама 10 магазінаў беларускіх прадуктаў харчавання. Наладжана вытворчасць беларускіх ліфтаў, а з гэтага года - выпуск беларускіх трактароў малой магутнасці. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі