Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 кастрычніка 2017, 15:58

"Трэба да прытомнасці прыводзіць нашы структуры" - Лукашэнка раскрытыкаваў дзейнасць МПА СНД

11 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні ў вузкім складзе Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы раскрытыкаваў дзейнасць Міжпарламенцкай асамблеі СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што паспеў ужо абмяняцца з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым меркаваннем аб рабоце асобных структур СНД, у прыватнасці, Міжпарламенцкай асамблеі. Яны лічаць, што дзейнасць гэтага органа не дае належнай аддачы, але ж на яе ўтрыманне выдзяляюцца немалыя грошы.

"Калі гэта структура не працуе, можа, і адмовіцца ад яе? Хоць мы прапаноўвалі надзяліць яе пэўнымі, канкрэтнымі паўнамоцтвамі. Мы там нейкія мадэльныя законы прымаем, але ніводны з іх, напрыклад, у Беларусі не быў пакладзены ў аснову прыняцця нацыянальнага заканадаўства. Такога ў прынцыпе ніколі не было", - звярнуў увагу беларускі лідар.

"Атрымліваецца, што дэпутаты збіраюцца ў Піцеры, нібыта нешта абмяркоўваюць, гавораць. Але нават мы аб гэтым нічога не ведаем, таму што гэта не запатрабавана, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Чыноўнікаў плодзім незлічоную колькасць, а толку мала".

Прэзідэнт падкрэсліў, што да гэтых пытанняў неабходна падысці грунтоўна. Паколькі нават на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў разглядаюцца не самыя актуальныя і надзённыя праблемы. "Шчыра кажучы, мы і самі тут на высокім узроўні прымаем рашэнні і не заўсёды рэалізоўваем іх. Ды і рашэнні, паглядзіце, не нашага ўзроўню: нейкія заявы і іншае", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, больш важная тэматыка гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, якую беларускі бок узнімаў не раз, і бяспекі. "Пытанні бяспекі - яны ўжо не стукаюць у дзверы, яны ўжо ў наш дом уварваліся. Мы іх абыходзім сарамліва: ці то мы баімся паставіць гэтыя пытанні, ці то разумеем, што не можам іх вырашыць", - канстатаваў беларускі лідар.

"Робім выгляд, што ўсё ў нас добра, збіраемся, заявы робім, а па сутнасці эфектыўнасць вельмі нізкая. Можа, нам неяк вызначыць кола спецыялістаў, якія аб'ектыўна нам прапанавалі б сур'ёзную рэформу або структурызацыю ў нашай дзейнасці?" - спытаў кіраўнік дзяржавы.

Такія праблемы існуюць і ў ЕАЭС, адзначыў ён. Але там больш канкрэтны парадак дня і больш канкрэтныя рашэнні, паколькі значнасць саюза вельмі высокая. "Я згадзіўся б з тым, каб у ЕАЭС было і парламенцкае вымярэнне, таму што ёсць што там абмяркоўваць. Трэба да прытомнасці прыводзіць нашы постсавецкія структуры", - заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў упэўненасць, што яго пазіцыю падтрымліваюць кіраўнікі іншых краін.-0-

Заявы аб запатрабаванасці СНД трэба падмацоўваць канкрэтнымі крокамі ў эканамічнай сферы - ЛукашэнкаЗаявы аб запатрабаванасці СНД трэба падмацоўваць канкрэтнымі крокамі ў эканамічнай сферы - Лукашэнка
"Мы па-ранейшаму топчамся на месцы. Заяву аб запатрабаванасці Садружнасці трэба падмацаваць канкрэтнымі дзеяннямі", - заклікаў Прэзідэнт.

Прэзідэнты краін СНД прынялі заяву аб падтрымцы інстытута сям'і
Лідары краін Садружнасці адзначылі важнасць выпрацоўкі сацыяльна-эканамічных мер, накіраваных на фарміраванне спрыяльных умоў для стварэння сям'і, аховы здароўя маці і дзіцяці, развіцця інстытута ўсынаўлення, падтрымкі маладых бацькоў, клопату аб старэйшых пакаленнях.

Краіны СНД паглыбляюць супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і карупцыяйКраіны СНД паглыбляюць супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і карупцыяй
Прэзідэнты адобрылі Канцэпцыю супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаванню тэрарызму і распаўсюджвання зброі масавага знішчэння.

Аб'яднаную сістэму паветрана-касмічнай абароны створаць у СНД да 2025 года
Работа ў гэтым напрамку будзе будавацца ў адпаведнасці з зацверджанымі прэзідэнтамі асноўнымі напрамкамі адаптацыі аб'яднанай сістэмы проціпаветранай абароны дзяржаў - удзельніц СНД да вырашэння задач паветрана-касмічнай абароны.

Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы прыняў рашэнне аб размежаванні паўнамоцтваў з Саветам кіраўнікоў урадаўСавет кіраўнікоў дзяржаў СНД у Сочы прыняў рашэнне аб размежаванні паўнамоцтваў з Саветам кіраўнікоў урадаў
Да кампетэнцыі прэзідэнтаў цяпер будуць аднесены пытанні вызначэння стратэгіі і напрамкаў далейшага развіцця СНД, а таксама супрацоўніцтва ў сферах абароннай палітыкі, аховы знешніх граніц, барацьбы са злачыннасцю.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі