Поўная версія

Тэрытарыяльныя прафсаюзы дазволена ствараць у індустрыяльным парку "Вялікі камень"

Прэзідэнт 12.09.2017 | 12:04
Фота з архіва
Фота з архіва

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" дазволена ствараць тэрытарыяльныя прафесійныя саюзы. Адпаведны дэкрэт нумар 6 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент уносіць дапаўненне ў дэкрэт ад 26 студзеня 1999 года нумар 2 "Аб некаторых мерах па ўпарадкаванні дзейнасці палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў" і распрацаваны для забеспячэння больш шырокіх магчымасцей для аб'яднання (кансалідацыі) работнікаў арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі індустрыяльнага парка, на падставе агульнасці іх вытворчых і сацыяльных інтарэсаў, а галоўнае - для абароны іх сацыяльна-эканамічных правоў.

Дапаўненне падрыхтавана з улікам далейшага паступальнага развіцця індустрыяльнага парка, у якім ужо размяшчаюцца 34 юрыдычныя асобы.

Дэкрэт нумар 6 уступае ў сілу з дня яго падпісання, з'яўляецца часовым і згодна з ч.3 арт.101 Канстытуцыі Беларусі прадстаўляецца на разгляд Нацыянальнага сходу.-0-

Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Фота КАЗІНФАРМ Пратакол аб супрацоўніцтве падпісаны на пасяджэнні беларуска-казахстанскай міжурадавай камісіі
22 верасня, 18:58
Лукашэнка ўзнагародзіў губернатара Сахалінскай вобласці Расіі Алега Кажамяку ордэнам Пашаны
22 верасня, 18:03
Падпісаны ўказ аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавых паслуг у вёсцы і малых гарадах
22 верасня, 17:48
Аляксандр Лукашэнка і Юрый Сянько ДМК Беларусі не чакае стрэсавых сітуацый з уступленнем з 1 студзеня ў сілу Мытнага кодэкса ЕАЭС
22 верасня, 16:11
Беларускія мытнікі ў 2017 годзе спынілі 50 спроб увозу наркотыкаў, у тым ліку два выпадкі з 348 кг гашышу
22 верасня, 15:56
Павышэнне транзітнай прывабнасці Беларусі дадаткова прынесла ў бюджэт у 2017 годзе $250 млн
22 верасня, 13:59
Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з ахвярамі землетрасення ў Мексіцы
22 верасня, 13:52
Кантрольным органам забароняць прыпыняць дзейнасць прадпрыемстваў
22 верасня, 12:27
Лукашэнка - Анфімаву: неабходна адысці ад практыкі неабгрунтаваных праверак бізнесменаў
22 верасня, 11:42
Поўная версія