Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 кастрычніка 2019, 10:55

Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Кубы праходзіць у Палацы Незалежнасці

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса праходзіць у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнікі дзяржаў правядуць перагаворы ў вузкім і пашыраным складах, у час якіх абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня, вызначаць перспектыўныя напрамкі для далейшага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена гандлёва-эканамічнай тэматыцы, у прыватнасці пытанням рэалізацыі сумесных праектаў у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі, інфармацыйных тэхналогій. Запланавана падпісанне шэрага міжнародных дакументаў, якія даюць магчымасць пашырыць узаемадзеянне Беларусі і Кубы ў розных галінах.

Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс прыбыў напярэдадні ў Мінск з афіцыйным візітам. Гэта яго першы візіт у гэтай якасці. У маі 2016 года ён наведваў Беларусь у якасці першага намесніка старшыні Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Кубы.

Кіраўнік кубінскай дзяржавы ў дзень прыбыцця наведаў індустрыяльны парк "Вялікі камень", касцёл святых Сымона і Алены, сабор Святога Духа, Траецкае прадмесце, Востраў Мужнасці і Смутку.

Сёння пасля правядзення перагавораў на вышэйшым узроўні ён ускладзе вянок да стэлы "Мінск - горад-герой", наведае Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, сустрэнецца з прадстаўнікамі кубінскай дыяспары.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі