Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 мая 2018, 10:25

Сустрэча Лукашэнкі і Рахмона праходзіць у Душанбэ

15 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Таджыкістана Аляксандра Лукашэнкі і Эмамалі Рахмона праходзіць у Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія афіцыйнай сустрэчы адбылася на плошчы перад цэнтральным уваходам у Палац Нацыі. Затым пройдуць перагаворы лідараў дзвюх краін у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе. Па іх выніках будуць падпісаны двухбаковыя дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.

Асноўны акцэнт на перагаворах плануецца зрабіць на пытаннях актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяркуюць тэматыку палітычнага ўзаемадзеяння, актуальныя пытанні рэгіянальнага і сусветнага парадку дня.

"Кастры Мілат" (Палац Нацыі) уяўляе сабой самую вялікую ўрадавую рэзідэнцыю. Яна выкарыстоўваецца для мерапрыемстваў, звязаных з прыёмам кіраўнікоў замежных дзяржаў, урадаў, міжнародных дэлегацый. Палац узведзены ў гонар заснавальніка таджыкскай дзяржаўнасці Ісмаіла Самані. Цікава, што частка мэблі, якой абстаўлены палац, набыта ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі