Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 мая 2019, 13:34

Стыпендыі спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў будзе атрымліваць 191 чалавек

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Згодна з рашэннем, для 191 студэнта ўстаноў вышэйшай адукацыі за высокія вынікі ў вучобе і навуковай дзейнасці назначаны стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на другі семестр 2018/2019 навучальнага года. Грашовымі прэміямі заахвочаны таксама 117 навучэнцаў, якія перамаглі на міжнародных і рэспубліканскіх алімпіядах і інтэлектуальных конкурсах.

Па распараджэнні кіраўніка дзяржавы на фінансаванне ў гэтым годзе расходаў спецыяльнага фонду па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў выдзеляць амаль Br990 тыс. з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Прыняцце дакумента накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі