Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 ліпеня 2018, 09:01

Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 178 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з рашэннем 178 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; 20 пераможцам міжнародных алімпіяд і канферэнцыі прысуджаны грашовыя прэміі або заахвочвальныя стыпендыі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду; 858 пераможцаў шэрага міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў заахвочваюцца грашовымі прэміямі.

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Беларусі накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх далейшай вучобы і развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі