Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 кастрычніка 2017, 12:07

Ствараецца Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ствараецца Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр. Адпаведны ўказ нумар 371 "Аб Беларускім міжбанкаўскім разліковым цэнтры" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з дакументам Нацыянальны банк да 1 студзеня 2018 года выступіць сузаснавальнікам адкрытага акцыянернага таварыства "Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр" з доляй удзелу не менш як 99 працэнтаў.

Устаноўлена, што Нацбанк з'яўляецца ўладальнікам аўтаматызаванай сістэмы міжбанкаўскіх разлікаў (АС МБР), арганізуе яе функцыянаванне і вызначае парадак правядзення міжбанкаўскіх разлікаў.

У сваю чаргу ААТ "Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр" у адпаведнасці з патрабаваннямі, што ўстанаўліваюцца Нацыянальным банкам, выконвае функцыі тэхнічнага аператара АС МБР, які забяспечвае распрацоўку, суправаджэнне, эксплуатацыю, функцыянаванне, надзейную і бесперабойную работу сістэмы.

Ствараемы цэнтр таксама будзе забяспечваць распрацоўку, суправаджэнне, эксплуатацыю і функцыянаванне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм Нацбанка, функцыянаванне сістэмы цэнтралізаванага абмену міжбанкаўскай карэспандэнцыяй; аказваць Нацыянальнаму банку паслугі па прадастаўленні праграмна-тэхнічнай інфраструктуры.

ААТ "Беларускі міжбанкаўскі разліковы цэнтр" пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці гарантуе захаванне банкаўскай тайны.

Указ накіраваны на развіццё інфармацыйных тэхналогій у частцы распрацоўкі, суправаджэння і эксплуатацыі аўтаматызаваных сістэм.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі