Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 жніўня 2018, 17:21

Службовыя асобы прыцягнуты да адказнасці за невыкананне даручэнняў Прэзідэнта Беларусі

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За невыкананне даручэнняў Прэзідэнта Беларусі па комплексным развіцці Аршанскага раёна і неналежнае выкананне службовых абавязкаў да адказнасці прыцягнуты шэраг службовых асоб. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Анатоль Чорны і Віталь Воўк вызвалены ад пасад міністра архітэктуры і будаўніцтва і міністра прамысловасці адпаведна.

Строгая вымова аб'яўлена старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Шарстнёву.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась і старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Алег Двігалеў папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці.

Акрамя таго, указам прадпісана старшыні Віцебскага аблвыканкама вызваліць Аляксандра Пазняка ад пасады старшыні Аршанскага райвыканкама і назначыць на гэту пасаду Ігара Ісачанку.-0-

Адстаўкі, прэзідэнцкая крытыка і асаблівы рэжым - вынікі рэзананснай нарады ў ОршыАдстаўкі, прэзідэнцкая крытыка і асаблівы рэжым - вынікі рэзананснай нарады ў Оршы
Раней Аляксандр Лукашэнка неаднаразова адзначаў, што выкананне даручэнняў па развіцці рэгіёна - паказчык эфектыўнасці работы ўрада і мясцовай улады. Патрабавалася наладзіць сістэмную работу, якая стала б прыкладам для іншых сярэдніх гарадоў краіны.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі