Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 15:22

Сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі ў 2017 годзе павінна перасягнуць 74 гады - Лукашэнка

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі ў 2017 годзе павінна перасягнуць 74 гады. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што важнай задачай з'яўляецца павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця ў краіне. "У бягучым годзе яна павінна набліжацца да 75 гадоў. 74 - жалезна. Але гэта для нас не мяжа", - сказаў ён.

Нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, ні адна дзяржаўная сацыяльная праграма не была і не будзе спынена. Будуць пастаянна ўдасканальвацца метады работы ў адносінах да пажылых грамадзян. "Нашы ветэраны вайны і працы, якія абаранялі Радзіму, паднялі прамысловасць і сельскую гаспадарку, не застануцца без дапамогі дзяржавы. Ім і далей будзе забяспечана своечасовая выплата пенсій, памер якіх будзе павышацца разам з ростам заработнай платы", - адзначыў беларускі лідар. Паводле яго слоў, прадоўжыцца падтрымка сем'яў, малазабяспечаных і пажылых грамадзян, а таксама тых, хто страціў працаздольнасць.

"На жаль, колькасць маючых патрэбу ў пастаянным доглядзе расце. Толькі людзей з абмежаванымі магчымасцямі - больш за паўмільёна чалавек. І мы павінны стварыць ім дастойныя ўмовы жыцця", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. У дамах-інтэрнатах інвалідам і пажылым людзям забяспечана камфортнае пражыванне. Тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ім аказваецца шырокі спектр паслуг па даступных тарыфах. Пачаў укараняцца механізм сацыяльнага дзяржзаказу, які дае магчымасць прыцягваць да аказання такіх паслуг недзяржаўныя арганізацыі. Гэта перспектыўны напрамак.

"Мы павінны стварыць для людзей з абмежаванымі магчымасцямі такія ўмовы, каб яны ў далейшым маглі атрымліваць добрую адукацыю, прафесійныя навыкі і быць запатрабаванымі на рынку працы. Свет вакол гэтых людзей павінен стаць іншым", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі