Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 15:12

Сярэдняя чаканая працягласць жыцця беларусаў да 2020 года дасягне 75 гадоў

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сярэдняя чаканая працягласць жыцця беларусаў да 2020 года дасягне 75 гадоў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што развіццё ўсіх звёнаў аховы здароўя знаходзіцца пад асаблівым кантролем кіраўніцтва краіны і мясцовых органаў улады. Ад стану гэтай сферы шмат у чым залежыць забеспячэнне працяглага і актыўнага жыцця людзей, залогам якога з'яўляецца здароўе. "Да 2020 года чаканая сярэдняя працягласць жыцця павялічыцца і перасягне 75 гадоў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Гэтаму, паводле слоў беларускага лідара, будуць служыць узмацненне прафілактычнай і рэабілітацыйнай работы сістэмы аховы здароўя, пашырэнне ахопу насельніцтва паслугамі першаснай медыцынскай дапамогі, фарміраванне здаровага ладу жыцця і зніжэнне ўплыву фактараў рызыкі.

"Усе ўстановы аховы здароўя павінны быць нацэлены перш за ўсё на ранняе дыягнаставанне і лячэнне максімальна шырокага спектра хвароб на якасна высокім узроўні. У гэтым напрамку работа павінна быць узмоцнена", - адзначыў беларускі лідар.

Расходы на сферу аховы здароўя складаюць больш як 5 працэнтаў ВУП, прычым дзяржава забяспечвае іх асноўную долю. Дзяржаўная медыцына - самая прадукцыйная сістэма, якая найлепшым чынам служыць шырокім слаям насельніцтва. Сусветнай супольнасцю высока ацэнены дасягненні ў развіцці гэтай галіны.У рэйтынгу эфектыўнасці аховы здароўя "Блумберг" Беларусь заняла 47-е месца, апярэдзіўшы ЗША і Расію.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі