Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 жніўня 2019, 18:24

Школьнікі змогуць бясплатна наведваць дзяржаўныя спартыўныя збудаванні

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Школьнікі і выхаванцы спартыўных школ змогуць на бязвыплатнай аснове наведваць дзяржаўныя фізкультурна-спартыўныя збудаванні. Адпаведны ўказ нумар 295 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 29 сакавіка 2012 года нумар 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю" і накіраваны на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання фізкультурна-спартыўных збудаванняў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

"Улічваючы, што такія аб'екты ўтрымліваюцца за кошт бюджэтных сродкаў, школьнікам і выхаванцам спартыўных школ прадастаўлена магчымасць доступу да іх на бязвыплатнай аснове і без кампенсацыі камунальных і іншых расходаў для арганізаваных заняткаў фізічнай культурай і спортам", - адзначылі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі