Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 верасня 2017, 12:35

Шэраг двухбаковых дамоўленасцей дасягнуты ў ходзе афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў Індыю

12 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Шэраг двухбаковых дамоўленасцей дасягнуты ў ходзе афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Індыю. Пасля завяршэння афіцыйных перагавораў кіраўніка дзяржавы з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндрам Модзі адбылася цырымонія абмену падпісанымі дакументамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падпісаны праграма супрацоўніцтва паміж урадамі дзвюх краін у сферы культуры на 2018-2020 гады, мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам павышэння кваліфікацыі і прадпрымальніцтва Індыі аб супрацоўніцтве ў сферы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам па справах моладзі і спорту Індыі па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы маладзёжнай палітыкі.

Заключаны мемарандум паміж Беларускім дзяржаўным канцэрнам па нафце і хіміі і Міністэрствам нафты і прыроднага газу Індыі аб супрацоўніцтве ў нафтагазавым сектары.

Бакі таксама падпісалі пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрствам сельскай гаспадаркі і дабрабыту фермераў Індыі аб супрацоўніцтве ў галіне сельскай гаспадаркі ад 16 красавіка 2007 года.

Заключаны дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Нацыянальнай акадэміяй навук Індыі, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй і Індыйскім саветам сельскагаспадарчых даследаванняў (ICAR) па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі і даследаванняў для сельскай гаспадаркі.

Акрамя таго, падпісанымі мемарандумамі са сваімі індыйскімі партнёрамі абмяняліся кіраўнікі БКК і "Белзамежбуд". Пагадненне аб супрацоўніцтве заключана з Мінскім трактарным заводам.

Бакі таксама парафіравалі дагавор паміж Беларуссю і Індыяй аб інвестыцыях.

Як паведамлялася, напярэдадні па выніках беларуска-індыйскага бізнес-форуму ў Нью-Дэлі таксама былі падпісаны мемарандумы і пагадненні ў розных сферах, у тым ліку прамысловай вытворчасці, інвестыцый, паставак тэхнікі, фармацэўтыкі, медыцыны і турызму.-0-

Лукашэнка прапануе Індыі стварыць у Беларусі навукова-тэхналагічны індустрыяльны паркЛукашэнка прапануе Індыі стварыць у Беларусі навукова-тэхналагічны індустрыяльны парк
"Я прапанаваў прэм'ер-міністру Індыі стварыць у Беларусі - на шляху перасячэння з усходу на захад і з поўдня на поўнач - навукова-тэхналагічны індустрыяльны парк", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь і Індыя дамовіліся аб павелічэнні паставак калійных угнаенняўБеларусь і Індыя дамовіліся аб павелічэнні паставак калійных угнаенняў
Цэнавы аб'ём у сваю чаргу будзе залежаць ад кан'юнктуры рынку. "Кожны год цана на індыйскім рынку ўстанаўліваецца. Гэта кантрактная цана, якая дзейнічае на працягу года. Таму ў залежнасці ад той цаны будзе і аб'ём", - растлумачыла Алена Кудравец.

Лукашэнка: Беларусь гатова прадаставіць для індыйскіх інвестараў самыя выгадныя і льготныя ўмовыЛукашэнка: Беларусь гатова прадаставіць для індыйскіх інвестараў самыя выгадныя і льготныя ўмовы
"Мы гатовы прадаставіць вам самыя выгадныя і льготныя ўмовы функцыянавання вашага бізнесу ў выпадку інвесціравання ў Беларусь. Такі вопыт з іншымі краінамі ў нас ёсць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: Беларусь хоча, каб Індыя стала магутным полюсам у свеце
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў індыйскаму боку за сардэчны прыём для беларускай дэлегацыі. "Я трэці раз на гэтай цудоўнай зямлі. І я, і дэлегацыя, якая прыбыла са мной, уражаны поспехамі Індыі, умацаваннем яе палітычнай, эканамічнай ролі ў свеце", - падкрэсліў беларускі лідар.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі