Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2017, 19:18

Размову аб перспектывах беларускай навукі плануецца прадоўжыць у верасні

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Размову аб перспектывах беларускай навукі плануецца прадоўжыць у верасні. Аб гэтым сёння на нарадзе аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падводзячы вынікі нарады, кіраўнік дзяржавы ўстрымаўся ад таго, каб ставіць перад вучонымі стратэгічныя задачы, і прапанаваў узяць паўзу, напрыклад, да верасня. Да гэтага часу сітуацыя будзе дасканала прааналізавана з улікам усіх прапаноў, якія былі агучаны на сённяшняй сустрэчы і, магчыма, з'явяцца ў далейшым. Аляксандр Лукашэнка даручыў Адміністрацыі Прэзідэнта стварыць для гэтага прафесійную рабочую групу.

Будзе падрыхтаваны зварот кіраўніка дзяржавы да вучонай супольнасці. "Там будуць і ацэнка сітуацыі, і перспектывы. Мы павінны нарэшце паставіць кропку ва ўсіх спрэчных пытаннях", - сказаў Прэзідэнт.

Перспектывы беларускай навукі абмяркоўваліся сёння з розных бакоў. Закраналася, напрыклад, развіццё ўніверсітэцкай. Беларускія ВНУ ў адпаведнасці з сусветным вопытам павінны выконваць не толькі адукацыйную і навуковую функцыю, але і займацца камерцыялізацыяй найноўшых тэхналогій. Прэзідэнт лічыць, што гэта прапанова можа быць рэалізавана. "Прынамсі, мы можам пачаць з нейкіх сямі-дзесяці ВНУ, якія ўжо да гэтага гатовы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Сённяшняя размова, падкрэсліў Прэзідэнт, была вельмі важная і змястоўная. "Прагучала шмат прыкладаў, якія даказваюць, што нам удалося захаваць і прымножыць магутны інтэлектуальны патэнцыял, назапашаны папярэднімі пакаленнямі", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі