Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 мая 2017, 14:54

"Расставіць кропкі над "і" - Лукашэнка анансаваў шэраг буйных мерапрыемстваў на ўзроўні Прэзідэнта

22 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка анансаваў шэраг буйных мерапрыемстваў на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. Аб гэтым было заяўлена сёння ў час рабочай сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы па ЖКГ павінны на ўзроўні кіраўніка дзяржавы разгледзець пытанні і кропку паставіць, вярнуцца яшчэ раз да пытанняў будаўніцтва, па вёсцы павінны правесці вялікае мерапрыемства, па адукацыі. Гэта значыць пяць-шэсць мерапрыемстваў з вялікім удзелам людзей на ўзроўні Прэзідэнта мы павінны правесці, дзе расставіць усе кропкі над "і", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, таксама наперадзе і іншыя мерапрыемствы, у тым ліку ў менш шырокім фармаце. Яны будуць датычыцца сферы спорту, разняволення дзелавой актыўнасці. "Гэта таксама будзе. З меншай колькасцю людзей, але мы публічна павінны паставіць кропкі над "і" і ў гэтых працэсах", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён асобна пацікавіўся, калі будуць падрыхтаваны матэрыялы па пытаннях разняволення прадпрымальніцкіх і іншых структур, паляпшэння дзелавога клімату. "Я так разумею, працэс абмеркавання ўжо завяршыўся", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на тэму дэбюракратызацыі. "Адпаведны дэкрэт павінен быць на кантролі ў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Гэта працэс не павінны ўпускаць", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Планы па далейшай аптымізацыі ў дзяржапараце абмеркаваны на сустрэчы Лукашэнкі з КачанавайПланы па далейшай аптымізацыі ў дзяржапараце абмеркаваны на сустрэчы Лукашэнкі з Качанавай
"Да аптымізацыі ніякага павышэння зарплаты ні на ёту быць не павінна і не будзе. Мы аб гэтым дамовіліся", - папярэдзіў Прэзідэнт.
Лукашэнка даручыў да Алімпійскага сходу завяршыць працэс перафармаціравання ў спорце
"Пытанне перафармаціравання спорту. Асабліва кадраў. Прытым не толькі федэрацый, але і дзяржаўных структур, Мінспорту і гэтак далей. Тут калі мы завершым? - абазначыў кіраўнік дзяржавы адну з тэм сустрэчы. - Пажадана, каб мы да 30 мая завяршылі гэты працэс".
Шапіру на пасадзе старшыні ФХБ давядзецца правесці вельмі вялікую работу - Прэзідэнт
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што кадравыя пытанні - галоўны напрамак у рабоце Адміністрацыі Прэзідэнта.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі