Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2016, 12:44

Расія пры абароне інтарэсаў на заходнім напрамку абапіраецца на мытныя органы Беларусі - Лукашэнка

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія пры абароне інтарэсаў на заходнім напрамку абапіраецца на мытныя органы Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыем Сянько, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цэнтры ўвагі ў кіраўніка дзяржавы былі тэндэнцыі, якія сёння ўплываюць на работу беларускай мытні. "Мяне цікавяць насцярожваючыя факты. Я хачу мець поўную інфармацыю аб паслугах, якія мы аказваем Расійскай Федэрацыі (Расія ж толькі дзякуючы нашай мытні абараняе свае інтарэсы на заходнім напрамку, і абапіраецца яна на мытныя органы Беларусі), каб я быў у курсе справы для размовы з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама пацікавіўся сітуацыяй на граніцы ў сувязі з эмбарга, якое Расія ўвяла супраць шэрага краін. "Якія праблемы, якія складанасці, цяжкасці? Вось гэтыя пытанні мяне перш за ўсё цікавяць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Юрыя Сянько, Беларусь дакладна выконвае свае функцыі, звязаныя з кантролем за перамяшчэннем санкцыйных тавараў. "Мы фактычна абараняем расійскі бок ад незаконнага перамяшчэння гэтых тавараў, - заўважыў ён. - Выяўлена вялікая колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных са спробамі перамяшчэння санкцыйных тавараў як у бок Расійскай Федэрацыі, так і з боку Расійскай Федэрацыі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі