Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2018, 15:51

Прэзідэнт выступіў з крытыкай рэалізацыі маштабных інвестпраектаў у Беларусі

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу выступіў з крытыкай рэалізацыі маштабных інвестыцыйных праектаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На гэтым этапе асноўная задача - рэалізацыя ўсіх прынятых рашэнняў. Менш слоў, больш справы - вось прынцып, які павінен стаць галоўным у стылі і метадах работы кіраўнікоў усіх узроўняў. Ды і не толькі кіраўнікоў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што менавіта практычная рэалізацыя і вырашэнне пастаўленых задач цяпер набываюць першараднае значэнне. "Прынятыя на нарадах рашэнні павінны няўхільна рэалізоўвацца. Гэта галоўнае. У гэтым - квінтэсенцыя і сутнасць сённяшнай размовы. Інакш сутыкнёмся з сітуацыяй, якая склалася з выкананнем маштабных інвестыцыйных праектаў. А яны прызначаны надаць імпульс рэгіянальнаму развіццю і нават дзяржавы ў цэлым. І дзе вынік?" - задаў пытанне Прэзідэнт.

У якасці негатыўных прыкладаў ён прывёў завод у Светлагорску, які пачаў работу і праз тры месяцы быў спынены. Таксама да гэтага часу не запушчаны кардонны завод у Добрушы. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, вось ужо два гады новыя вытворчасці павінны былі прыносіць даход краіне, не гаворачы аб тым, што гэта больш за тысячу новых рабочых месцаў. І для гэтага ў Беларусі ёсць сыравіна - не трэба ехаць у Расію або Еўрасаюз і прасіць.

Як адзначыў беларускі лідар, хапае цяганіны і на аб'ектах у нафтахіміі, будаўніцтве, лёгкай прамысловасці. Няма нават кароткатэрміновай стратэгіі ў цэментнай галіне. А гэта прадпрыемствы, на якіх трымаюцца цэлыя раёны. "Безадказнае планаванне, адсутнасць глыбокіх тэхнічных ведаў сучасных вытворчасцей, слабыя дырэктары - вось складнікі праблем. Дайшлі ўжо да таго, што выконваць абавязкі дырэктара і запускаць аўтамабільны завод Geely ў Барысаве накіраваны першы намеснік міністра прамысловасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт спыніўся на тэме будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі. "Больш маштабнага праекта ў гісторыі Беларусі няма, ды і, напэўна, не будзе. Прыкладна $10 млрд - бяры грошы, ідзі працуй і зарабляй. Працуюць сотні вучоных, тысячы спецыялістаў у сістэме Мінэнерга, Мінбудархітэктуры, а мне да гэтага часу выразна ніхто не далажыў, як станцыя будзе ўключана ў эканоміку краіны. Па выніках справаздачы ўрада прэм'ер-міністру персанальна даручана заняцца гэтым пытанні. У бліжэйшы час правядзём нараду па энергетыцы, там і паглядзім, хто што напрацаваў", - канстатаваў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама пракаменціраваў сітуацыю з адной са структур Міністэрства энергетыкі. "Вы шмат чулі, як працуе міністр энергетыкі і міністэрства. Вялікія начальнікі незразумела якіх канцэрнаў - цяпер разбіраюся з гэтай структурай - запілі настолькі, што на работу забылі хадзіць. І як толькі выкінулі на вуліцу (даўно трэба было гэта зрабіць), абаронцы - ад прэм'ер-міністра да хатніх гаспадынь - пабеглі да Прэзідэнта абараняць, пакуль не тыцнулі носам у тыя праблемы, якія там існуюць", - расказаў падрабязнасці кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі