Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 лютага 2018, 11:25

Прэзідэнт: неабходна прадоўжыць работу па ўстараненні грувасткіх дазвольных працэдур для бізнесу

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць неабходнасць прадоўжыць работу па ўстараненні грувасткіх дазвольных працэдур для бізнесу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на пасяджэнні Савета бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў дзяржаве намечаны і рэалізуецца комплекс прававых мер па падтрымцы бізнесу, у тым ліку па зніжэнні мер адказнасці, якія засталіся ў Крымінальным кодэксе яшчэ з мінулага стагоддзя, а таксама ўстараненні ўстарэлых і нікому не патрэбных грувасткіх дазвольных працэдур. "Гэту работу, Аляксандр Уладзіміравіч (Канюк. - Заўвага БЕЛТА), вам трэба паслядоўна і сістэмна прадаўжаць", - перакананы Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы асобна пацікавіўся тым, як пракуратура выконвае яго даручэнне аб спагнанні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці беларускім суб'ектам гаспадарання з-за мяжы. "Дзяржсакратара, кіраўніка Адміністрацыі, урад арыентую - не патрэбны агульныя разважанні, у плане пасяджэнняў, сумесных пасяджэнняў, паездак у Расію. Мне патрэбны канкрэтныя даныя - што зроблена ў гэтым напрамку і якія канкрэтныя вынікі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі