Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 лютага 2018, 10:53

Прэзідэнт Беларусі: з імем Шчамялёва звязаны значныя дасягненні беларускай школы жывапісу

5 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 95-годдзем народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"З Вашым імем звязаны значныя дасягненні беларускай школы жывапісу, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Вы ўнеслі вялікі ўклад у захаванне, развіццё і папулярызацыю лепшых традыцый нацыянальнага выяўленчага мастацтва. Вашы палотны - гэта ўзор высокага майстэрства, а прафесійная і грамадская дзейнасць - прыклад самаадданага служэння сваёй краіне".

На думку кіраўніка дзяржавы, слоў шчырай падзякі заслугоўвае работа майстра па выхаванні некалькіх пакаленняў таленавітых мастакоў, якія з'яўляюцца гонарам краіны.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, поспехаў і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі