15 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ўручыў ордэн Айчыны III ступені міністру аховы здароўя Васілю Жарко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ордэнаў Пашаны ўдастоены міністр працы і сацабароны Мар'яна Шчоткіна і галоўны архітэктар праектаў праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белпрампраект" Марат Гроднікаў.
Медаль "За працоўныя заслугі" Аляксандр Лукашэнка ўручыў галоўнаму трэнеру хакейнай каманды "Юнацтва-Мінск" Міхаілу Захараву і палітычнаму аглядальніку галоўнай рэдакцыі АТН Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Андрэю Крывашэеву.
Акрамя таго, ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" прысвоена артысту-вакалісту (салісту) Маладзёжнага тэатра эстрады Вікторыі Алешка.
Узнагароды Аляксандр Лукашэнка ўручыў сёння ў час афіцыйнага прыёму ад імя Прэзідэнта Беларусі на стары Новы год. Гэтых узнагарод прадстаўнікі розных галін удастоены за высокі прафесіяналізм, актыўную грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у рэалізацыю сацыяльна-эканамічнай палітыкі, заслугі ў развіцці будаўнічай сферы, аховы здароўя, культуры і спорту.-0-