17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў указ нумар 500 аб назначэнні членаў урада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з пунктам 7 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь назначаны:
Мацюшэўскі Васіль Станіслававіч - першым намеснікам прэм'ер-міністра,
Калінін Анатоль Мікалаевіч - намеснікам прэм'ер-міністра,
Качанава Наталля Іванаўна - намеснікам прэм'ер-міністра,
Русы Міхаіл Іванавіч - намеснікам прэм'ер-міністра,
Сямашка Уладзімір Ільіч - намеснікам прэм'ер-міністра,
Чорны Анатоль Барысавіч - міністрам архітэктуры і будаўніцтва,
Шуневіч Ігар Анатольевіч - міністрам унутраных спраў,
Церахаў Аляксандр Аляксандравіч - міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі,
Жарко Васіль Іванавіч - міністрам аховы здароўя,
Макей Уладзімір Уладзіміравіч - міністрам замежных спраў,
Ананіч Лілія Станіславаўна - міністрам інфармацыі,
Святлоў Барыс Уладзіміравіч - міністрам культуры,
Амельяновіч Міхаіл Міхайлавіч - міністрам лясной гаспадаркі,
Раўкоў Андрэй Аляксеевіч - міністрам абароны,
Жураўкоў Міхаіл Анатольевіч - міністрам адукацыі,
Налівайка Сяргей Эдуардавіч - міністрам па падатках і зборах,
Вашчанка Уладзімір Аляксандравіч - міністрам па надзвычайных сітуацыях,
Каўхута Андрэй Марленавіч - міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя,
Воўк Віталь Міхайлавіч - міністрам прамысловасці,
Папкоў Сяргей Пятровіч - міністрам сувязі і інфарматызацыі,
Заяц Леанід Канстанцінавіч - міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання,
Шамко Аляксандр Ігаравіч - міністрам спорту і турызму,
Калтовіч Уладзімір Васільевіч - міністрам гандлю,
Сівак Анатоль Аляксандравіч - міністрам транспарту і камунікацый,
Шчоткіна Мар'яна Акіндзінаўна - міністрам працы і сацыяльнай абароны,
Амарын Уладзімір Віктаравіч - міністрам фінансаў,
Зіноўскі Уладзімір Іванавіч - міністрам эканомікі,
Патупчык Уладзімір Мікалаевіч - міністрам энергетыкі,
Сліжэўскі Алег Леанідавіч - міністрам юстыцыі,
Вакульчык Валерый Паўлавіч - старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі,
Гурулёў Сяргей Пятровіч - старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта,
Гаеў Андрэй Анатольевіч - старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці,
Шумілін Аляксандр Генадзьевіч - старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях,
Назаранка Віктар Уладзіміравіч - старшынёй Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі,
Мальцаў Леанід Сямёнавіч - старшынёй Дзяржаўнага пагранічнага камітэта,
Сянько Юрый Аляксеевіч - старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта,
Сокал Ігар Сяргеевіч - кіраўніком Апарату Савета Міністраў.-0-